Нямецкі алфавіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сучасны няме́цкий алфаві́т — алфавіт на лацінскай аснове, які ўжываецца для пісьма на нямецкай мове. Складаецца з 26 пар лацінскіх літар: A a, B b, C c, D d, E e, F f, G g, H h, I i, J j, K k, L l, M m, N n, O o, P p, Q q, R r, S s, T t, U u, V v, W w, X x, Y y, Z z. Акрамя іх у нямецкім алфавіце ёсць тры умлауты Ä ä, Ö ö, Ü ü і лігатура ß. Апошнія падпарадкоўваюцца алфавітнаму парадку, г. зн. у слоўніках ідуць адразу пасля A a, O o, U u і падвоенай ss, адпаведна. У асобных выпадках ужываюцца дадатковыя варыянты літар, але гэта характэрна толькі для некаторых дыялектаў і для слоў іншамоўнага паходжання ў нямецкай мове.