Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (руск.: Орден святой праведной Софии, княгини Слуцкой) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 12 студзеня 2012 года і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 21 лютага 2012 года ў адзначэнне 400-годдзя смерці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. З імем святой княгіні Сафіі непарыўна звязаны падзвіжніцкія працы па абароне і захаванні праваслаўнай веры на зямлі Беларусі.
Хуткія факты Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, Арыгінальная назва ...
Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай | |
---|---|
руск.: Орден святой праведной Софии, княгини Слуцкой | |
Арыгінальная назва | руск.: Орден святой праведной Софии, княгини Слуцкой |
Краіна | Беларусь |
Тып | Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы |
Кім уручаецца | БПЦ |
Дата заснавання | 21 лютага 2012 |
Статус | уручаецца |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага |
Малодшая | Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай |
Закрыць