From Wikipedia, the free encyclopedia
Паветраны транспарт — паняцце, якое ўключае як уласна паветраныя судны, так і неабходную для іх эксплуатацыі інфраструктуру: аэрапорты, дыспетчарскія і тэхнічныя службы.
Паветраны транспарт — самы хуткі від транспарту. Асноўная сфера прымянення паветранага транспарту — пасажырскія перавозкі на адлегласцях звыш тысячы кіламетраў. Таксама ажыццяўляюцца і грузавыя перавозкі, але іх доля вельмі нізкая. У асноўным авіятранспартам перавозяць прадукты, якія хутка псуюцца, і асабліва каштоўныя грузы, а таксама пошту. У такіх выпадках, калі ў месцы пасадкі адсутнічае аэрадром (напрыклад, дастаўка навуковых груп у цяжкадаступныя раёны) выкарыстоўваюць не самалёты, а верталёты, якія не маюць патрэбы ў пасадачнай паласе.
У 1709 годзе быў запушчаны першы паветраны шар. Зрэшты, паветраныя шары былі некіруемыя. Да канца XIX стагоддзя дамінаваць у паветры сталі велізарныя паветраныя караблі — дырыжаблі, нашмат павольнейшыя за самалёты. У 1930-х гадах яны выконвалі рэгулярныя пасажырскія рэйсы, у тым ліку міжкантынентальныя. Тым не менш, на сённяшні дзень сфера іх ужывання — рэкламныя і забаўляльныя палёты, назіранне за дарожным рухам (хоць мяркуецца і прымяненне для транспарціроўкі грузаў).
У сілу спецыфічнага спосабу перамяшчэння паветраны транспарт мае як шэраг пераваг, так і істотныя недахопы, што абмяжоўвае яго прымяненне ў якасці грузавога транспарту.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.