Пагоня
дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага, гарадоў і ваяводстваў былога княства, Беларусі ў 1918 і 1995 гадах, а таксама герб Літоўскай Рэспуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Паго́ня» — асабісты герб польскага караля Уладзіслава Ягайлы, пазней агулам роду Гедзімінавічаў, атрымаў дзяржаўны статус у Вялікім Княстве Літоўскім[1] у часы ўладарства вялікага князя Вітаўта[2]. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў[3]. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995), пад назвай «Віціс» дзяржаўны герб Літвы.
«Пагоня», герб ВКЛ | |
---|---|
Версіі | |
Сярэдні герб ВКЛ. 1555 г. |
|
Дэталі | |
Носьбіт | Вялікае Княства Літоўскае |
Зацверджаны | XIV стагоддзе |
Заснаванне | XIV стагоддзе |
Выкарыстанне | былы дзяржаўны герб Беларусі |
Уяўляе сабою выяву ўзброенага воіна на белым кані на чырвоным полі шчыта. Вершнік трымае ва ўзнятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны або сіні шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. На левым баку ў вершніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая гунька (чапрак)[ru], яе колер ў розныя часы мяняўся ад сіняга да залаціста-жоўтага[4].
14 мая 2007 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці[5].