![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/Abandoned_village_near_Chernobyl.jpg/640px-Abandoned_village_near_Chernobyl.jpg&w=640&q=50)
Пакінуты горад
колішні населены пункт, пакінуты жыхарамі, які часта застаецца практычна некранутым / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакінуты горад — катэгорыя геаграфічных аб’ектаў, колішніх населеных пунктаў, пакінутых жыхарамі па розных прычынах — праз спад эканамічнай актыўнасці, войны, прыродныя ці тэхнагенныя катастрофы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/Abandoned_village_near_Chernobyl.jpg/640px-Abandoned_village_near_Chernobyl.jpg)
У адрозненне ад зніклых гарадоў, пакінутыя гарады ў большай частцы захоўваюць сваё архітэктурнае аблічча: збудаванні і інфраструктура знаходзяцца ў стане, блізкім да часу, калі горад быў пакінуты. У дачыненні да пакінутых гарадоў таксама выкарыстоўваецца распаўсюджаны ў літаратуры тэрмін «горад-прывід».
Сярод апошніх пакінутых гарадоў — савецкія гарады Чарнобыль і Прыпяць, насельніцтва якіх было эвакуіравана ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Пакінутым горадам з’яўляецца таксама Хальмер-Ю і яшчэ каля 20 гарадоў на поўначы Расіі.