From Wikipedia, the free encyclopedia
Паладый (лац.: Palladius) — суправіцель імператара Петронія Максіма ў 455 годзе.
Паладый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Palladius | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валентыніян III | ||||||
Пераемнік | Авіт | ||||||
Нараджэнне | V стагоддзе | ||||||
Смерць |
май 455 |
||||||
Бацька | Петроній Максім | ||||||
Жонка | Еўдакія |
Паводле паведамлення Ідацыя, Паладый быў сынам Петронія Максіма.
Пасля таго, як яго бацька забіў імператара Валентыніяна III і абвясціў сябе аўгустам, Паладый стаў яго цэзарам. За яго выдалі замуж дачку Валентыніяна (магчыма, Еўдакію), а Петроній Максім жаніўся з удавой Валентыніяна Ліцыніяй Еўдаксіяй.
Але неўзабаве, па просьбе Еўдаксіі, якая жадала адпомсціць Максіму за смерць мужа, правіцель вандалаў Гейзерых захапіў Рым. У выніку Паладый быў забіты разам са сваім бацькам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.