![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Belarus_adm_location_map.svg/langbe-640px-Belarus_adm_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Палонскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пало́нскае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ласасіна (прыток Сухадроўкі), за 12 км у напрамку на ўсход ад Віцебска, каля аграгарадка Вароны і аўтамабільнай дарогі Р21.
Палонскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,33 км |
Плошча | 0,35 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,57 км |
Басейн | |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 17—20 м, на поўначы і паўночным захадзе возера вышынёй да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўночнай і паўночна-заходняй частках вышынёй да 0,3 м. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у раку Ласасіна.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
На беразе возера знаходзіцца курганны могільнік.