Палітычная сістэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паліты́чная сістэ́ма — гэта дынамічная сукупнасць інстытутаў, адносін і ідэй, звязаных з фарміраваннем і практычным ажыццяўленнем палітыкі, гэта значыць улады і кіравання грамадствам.
Функцыі палітычнай сістэмы:
- вызначэнне мэты ў развіцці грамадства;
- яднанне грамадства, яго інтэграцыя;
- рэгуляванне рэжыму сацыяльна-палітычнай дзейнасці ў грамадстве.