![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Map_Macedonia_200_BC-ru.svg/langbe-640px-Map_Macedonia_200_BC-ru.svg.png&w=640&q=50)
Пергамскае царства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пергамскае царства (стар.-грэч.: Πέργᾰμον) — эліністычная дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Малой Азіі ў 283—133 гадах да н.э. Сталіца — Пергам.
Гістарычная дзяржава | |
Пергамскае царства | |
---|---|
![]() Пергамскае царства ў 200 годзе да н.э. |
|
|
|
Сталіца | Пергам |
Мова(ы) | Грэчаская мова |
Дынастыя | Аталіды |
Пераемнасць | |
Рымская рэспубліка > | |
![]() |
Насялялі розныя мясцовыя плямёны (місійцы, пафлагонцы і інш.), а таксама грэкі і македонцы. У Пергам уваходзіў шэраг полісаў (гарадоў): адны з іх былі падданымі кіраўнікоў Аталідаў, іншыя мелі аўтаномію. Цар кантраляваў фінансы, прызначаў стратэгаў. Найвышэйшага росквіту царства дасягнула пры Еўмене I (263—241 да н.э.) і Еўмене II (197—159 да н.э.).
У дзяржаве чаканіліся сярэбраныя манеты з выявай цароў. Цары былі заступнікамі мастацтваў, літаратуры, навукі. Пры двары Аталідаў працавалі выбітныя скульптары. У гонар перамогі Атала I над галатамі ў 231 годзе ў горадзе Пергам быў збудаваны знакаміты Пергамскі алтар. Пергам вёў войны з селеўкідамі, Македоніяй, Галатыяй.
Паступова ён стаў губляць значэнне самастойнай дзяржавы. Атал III, які лічыў, відавочна, непазбежным падпарадкаванне Пергама Рыму, у 133 годзе да н.э. адпісаў яму сваё царства. У выніку Пергамскай вайны рымляне ўтварылі тут правінцыю Азія.