Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (27-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 27-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 8 красавіка — 11 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 14 |
Стадыёны | 21 |
Прызавыя месцы | |
![]() |
Прамень (Мінск) (1-ы раз) |
![]() |
Смалявічы-СТІ |
![]() |
Тарпеда (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 100 400 (418 за гульню) |
Згуляна матчаў | 240 |
Забіта галоў | 682 (2.84 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Юрый Казлоў (Прамень) (16 мячоў) |
← 2016 2018 → |
Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Першую палову чэмпіянату ўпэўнена правёў клуб «Смалявічы-СТІ», які са значным адрывам займаў першы радок, аднак шэраг паражэнняў у другой палове сезону дазволіў канкурэнтам скараціць адставанне. У канцы сезону барацьбу за дзве пуцёўкі ў Вышэйшую лігу працягвалі чатыры каманды: сталічныя «Прамень» і «Тарпеда», «Смалявічы-СТІ» і гомельскі «Лакаматыў». Упэўнены фініш (9 перамог запар) дазволіў атрымаць перамогу ў турніры мінскаму «Промню», які пачынаў турнір са штрафам у 10 ачкоў. Другое месца занялі «Смалявічы-СТІ», якія таксама трапілі ў Вышэйшую лігу.