адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
По́балаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Побалава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1962—1963 гадах у склад сельсавета з Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (Антушы, Гарбачоўка, Гарбачоўская Рудня, Красная Слабада, Марусенька, Сенажаткі і Ухватаўка)[1]. 26 верасня 1968 года ў склад Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна вернуты 3 населеныя пункты (Гарбачоўка, Красная Слабада і Марусенька)[2]. 21 лютага 2012 года скасавана вёска Цагельня[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1809 чалавек[4], з іх 96,5 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1451 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.