From Wikipedia, the free encyclopedia
Помнік Георгію Жукаву — помнік у г. Мінску, размешчаны на скрыжаванні вуліцы Чыгуначнай і праспекта Жукава, у аднайменным скверы.
Бюст чатыры разы Героя Савецкага Саюза ўстаноўлены 8 мая 2007 года. На адкрыццё манумента прыйшлі ветэраны, вайскоўцы і пажылыя людзі.
На тэрыторыі Беларусі Г. К. Жукаў праслужыў каля 17 гадоў і прайшоў шлях ад камандзіра кавалерыйскага эскадрона да намесніка камандуючага войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі. Па словах намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаіла Ціцянкова, які адкрываў помнік: «пад непасрэдным кіраўніцтвам маршала летам 1944 года была ажыццёўлена аперацыя „Баграціён“ па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кіраваныя ім войскі I Беларускага фронту ва ўзаемадзеянні з двума суседнімі франтамі бліскуча правялі Вісла-Одэрскую аперацыю, разграмілі Берлінскую групоўку праціўніка і занялі сталіцу гітлераўскага рэйха. А 8 мая Жукаў прыняў капітуляцыю нацысцкай Германіі».
Кошт помніка, узведзенага на сродкі ветэранаў і Мінгарвыканкама па праекце скульптара Анатоля Арцімовіча і архітэктара Аляксандра Жылінскага, ацэньваецца прыкладна ў 100 млн рублёў.
Акрамя гэтага, па просьбе ветэранаў імя Г. К. Жукава прысвоена СШ № 83 г. Мінска.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.