![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Henri_Rousseau_%2528French%2529_-_A_Centennial_of_Independence_-_Google_Art_Project.jpg/640px-Henri_Rousseau_%2528French%2529_-_A_Centennial_of_Independence_-_Google_Art_Project.jpg&w=640&q=50)
Постімпрэсіянізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Постімпрэсіянізм (фр.: postimpressionisme) — кірунак у выяўленчым мастацтве. Узнік у 1880-х гадах. Мастакі гэтага кірунку не прытрымліваліся толькі візуальных уражанняў, а імкнуліся вольна і абагульнена перадаваць матэрыяльнасць свету, звярталіся да дэкаратыўнай стылізацыі. Да выбітных прадстаўнікоў постімпрэсіянізму ў жывапісе адносяцца Вінцэнт Ван Гог, Поль Гаген, Поль Сезан, Тулуз-Латрэк, Гастон Ла Туш, Рэнэ Шутцэнбергер.
Постімпрэсіянізм | |
---|---|
![]() | |
Папярэдні ў спісе | імпрэсіянізм |
Дата пачатку | 1886 |
Дата заканчэння | 1905 |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Starry_Night_Over_the_Rhone.jpg/640px-Starry_Night_Over_the_Rhone.jpg)
Пачатак постімпрэсіянізму прыпадае на крызіс імпрэсіянізму ў канцы XIX стагоддзя. Тады адбылася апошняя выстаўка імпрэсіяністаў і быў апублікаваны «Маніфест сімвалізму» (1886) французскага паэта Жана Марэаса. Постімпрэсіяністы, многія з якіх раней прымыкалі да імпрэсіянізму, пачалі шукаць метады выказвання не толькі імгненнага і мінучага, яны пачалі асэнсоўваць працяглыя станы навакольнага свету.
Для постімпрэсіянізму характэрныя розныя творчыя сістэмы і тэхнікі, якія паўплывалі на далейшае развіццё выяўленчага мастацтва. Работы Ван Гога апярэдзілі з’яўленне экспрэсіянізму, Гаген праклаў шлях да сімвалізму і мадэрну.