![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/Bergamo_Palazzo_Provincia.jpg/640px-Bergamo_Palazzo_Provincia.jpg&w=640&q=50)
Бергама (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Ламбардыя, Італія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бергама (італ.: Provincia di Bergamo, ламб.: Provincia de Bergom) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Ламбардыя. Насельніцтва правінцыі — 1 098 740 чалавек (2010), плошча — 2723 км², складаецца з 244 камун. Сталіца — горад Бергама.
Бергама | |||
---|---|---|---|
італ.: Provincia di Bergamo | |||
![]() | |||
|
|||
Краіна | Італія | ||
Уваходзіць у | Ламбардыя | ||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Глава | Матэа Росі[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
249 м | ||
![]() |
|||
Код ISO 3166-2 | IT-BG | ||
Паштовыя індэксы | 24121-24129 (Bergamo), 23806, 24000-24100, (provincia) | ||
Код аўтам. нумароў | BG | ||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
Мяжуе з правінцыяй Сондрыа на поўначы, правінцыяй Брэшыя на ўсходзе, правінцыяй Крэмона на поўдні і правінцыямі Мілан (скасаваная ў 2014 годзе) і Лека на захадзе. Паўночная частка правінцыі адносіцца да Бергамскіх Альп, найвышэйшым пунктам з’яўляецца Піца-дзі-Кока (італ.: Pizzo di Coca), вышынёй 3052 м. У ёй знаходзяцца дзве даліны — Валь-Серыяна і Валь-Брэмбана. Паўднёвая частка правінцыі пераважна раўнінная. На паўночна-заходняй мяжы правінцыі знаходзяцца тры ракі: Серыа, Брэмба і Ада. На ўсходзе возера Ізеа разам з ракой Ольё, якая працякае праз даліну Камоніка, фарміруюць мяжу правінцыі.