Прагрэсіўны метал
жанр цяжкай музыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прагрэсіў-метал (прагрэсіўны метал ці, скарочана — прог-метал) — гэта спалучэнне прагрэсіўнага рока і хэві-метала.
Хуткія факты Прагрэсіўны метал, Кірунак: ...
Прагрэсіўны метал | |
---|---|
Кірунак: | метал |
Вытокі: | Прагрэсіўны рок, метал |
Месца і час узнікнення: | Сярэдзіна 80-х гадоў, ЗША |
Папулярнасць: | Пачатак 90-х гадоў |
Разнавіднасці | |
Вытворныя: | сімфанічны метал, прагрэсіўны металкор, прагрэсіўны дэт-метал, мат-метал |
Закрыць
Прагрэсіў-метал змешвае моцны, гітарна-арыентаваны гук метала са складанасцю кампазіцый, няроўнымі рытмамі і віртуознасцю выканання прагрэсіў-рока. Частка прог-металічных гуртоў адчуваюць моцны ўплыў джаз-ф’южна і класічнай музыкі. Як і ў прагрэсіўным року, кампазіцыі прадстаўнікоў прагрэсіў-метала значна даўжэй за стандартных прадстаўнікоў метала, да таго ж яны часцяком звязаныя ў канцэптуальныя альбомы. Як вынік, прагрэсіўнага метала значна менш у радыёэфіры і тэлебачанні.