Прэм’ер-міністр Грэнландыі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэм'ер-міністр Грэнландыі (дацк.: Landsstyreformand, грэнл.: Naalakkersuisut siulittaasuat) — кіраўнік урада і выканаўчай улады ў Грэнландыі, якая з'яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй Даніі, кіруе ўнутранымі справамі вострава пры ажыццяўленні знешняй, фінансавай і абароннай палітыкі метраполіяй. Пасада з'явілася пасля атрымання самакіравання ў 1979 годзе, а ў 2008 годзе паўнамоцтвы грэнландскага ўрада былі пашыраны.
Прэм'ер-міністр Грэнландыі з'яўляецца кіраўніком найбуйнейшай партыі ў Ландстынгу і зацвярджаецца большасцю галасоў у гэтым органе.