From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэм’ер-міністр Румыніі — кіраўнік выканаўчай улады Румыніі. Прызначаецца Прэзідэнтам Румыніі пасля адабрэння яго кандыдатуры абедзвюма палатамі Парламента. Кіруе урадам і каардынуе дзейнасць яго членаў. Таксама прадстаўляе Палаце Дэпутатаў або Сенату справаздачы і заявы пра палітыку Урада. Калі прэм’ер-міністр не ў стане ажыццяўляць свае паўнамоцтвы, то Прэзідэнт Румыніі прызначае іншага члена Урада для часовага замяшчэння прэм’ер-міністра і ажыццяўлення паўнамоцтваў прэм’ер-міністра да сфармавання новага Урада. Часовае замяшчэнне спыняецца, калі прэм’ер-міністр аднаўляе сваю дзейнасць ва ўрадзе.
Прэм’ер-міністр Румыніі | |
---|---|
рум.: Preşedintele Consiliului de Miniştri | |
| |
Пасаду займае Марчэл Чалаку з 15 чэрвеня 2023 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Палац Вікторыя (Бухарэст) |
Прызначаецца | Прэзідэнтам Румыніі |
Тэрмін паўнамоцтваў | 4 гады |
Пасада з’явілася | 22 студзеня 1862 |
Першы на пасадзе | Барбу Катарджу |
Сайт | Guvernul României |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.