Радзівілаўскі летапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радзівілаўскі летапіс, або Кёнігсбергскі летапіс — летапісны помнік меркавана пачатку XIII стагоддзя, які захаваўся ў двух спісах (руск.) (бел. XV стагоддзя — уласна Радзівілаўскім, ілюстраваным шматлікімі мініяцюрамі, і Маскоўска-Акадэмічным. Спіс «Аповесці мінулых часоў» працягнуты пагадовымі запісамі да 1206 года.
Радзівілаўскі летапіс | |
---|---|
Мова арыгінала | царкоўнаславянская мова |
Дата напісання | XV стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У XVII стагоддзі першым (уласна Радзівілаўскім) спісам валодаў вялікі гетман літоўскі Януш Радзівіл, помнік захоўваўся ў Бібліятэцы Радзівілаў ў Нясвіжы. Паводле тастаменту Багуслава Радзівіла, генеральнага губернатара Прускага герцагства, спіс у 1671 годзе перададзены ў бібліятэку Кёнігсберга. Адсюль — назва летапісу: Радзівілаўскі, або Кёнігсбергскі.
У час Сямігадовай вайны Радзівілаўскі спіс у 1760 годзе патрапіў у Расійскую імперыю як трафей. Захоўваецца ў Бібліятэцы (руск.) (бел. Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбурзе.
Радзівілаўскі спіс — выдатны ўзор ілюстраванай рукапіснай кнігі Беларусі XV—XVII стагоддзяў. Спіс адзін з трох ілюстраваных усходнеславянскіх летапісаў, якія захаваліся да нашага часу (два іншыя — цвярскі спіс візантыйскай «Хронікі Георгія Амартола (руск.) (бел.» XIII—XIV стагоддзяў і маскоўскі Ліцавы летапісны звод (руск.) (бел. XVI стагоддзя).