Раманс — камерны музычна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем (найчасцей фартэпіянным). Тэксты раманса могуць мець лірычны, сатырычны, апавядальны характар. Шырокае распаўсюджанне раманс атрымаў у 19-20 ст. (Бетховен, Шуберт, Шуман, Ліст, Брамс, Грыг, Глінка, Чайкоўскі, Рахманінаў і інш.). Часам рамансам называюць пявучыя інструментальныя п'есы: раманс для фартэпіяна Чайкоўскага, раманс для скрыпкі з аркестрам Бетховена.

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.