Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-67273d33a6784345 " style="" data-name="Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі
" >
Краіна
Венгерскае каралеўства (Аўстрыйская імперыя)
Дата
3 сакавіка 1848 — 5 верасня 1849
Прычына
Залежнасць ад Габсбургаў; феадальныя перажыткі ў аграрнай галіне
Асноўная мэта
Абвяшчэнне незалежнасці дзяржавы; правядзенне ліберальных рэформаў
Вынік
Перарастанне рэвалюцыі ва ўзброены канфлікт; умяшанне расійскіх войскаў і задушэнне паўстання
Арганізатары
«Маладая Венгрыя»
Рухаючыя сілы
Ліберальна настроенае сярэдняе дваранства, інтэлігенцыя
Колькасць удзельнікаў
ад 10 000 да 190 000
Праціўнікі
Аўстрыйская імперыя
Расійская імперыя
Загінула
н/д
Паранена
н/д
Арыштавана
1500
Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі — дэмакратычная рэвалюцыя ў Венгерскім каралеўстве, якое ўваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі, адна з еўрапейскіх рэвалюцый 1848—1849 гадоў. Сярод задач рэвалюцыі было ўсталяванне дэмакратычных правоў і свабод, ліквідацыя феадальных перажыткаў, перш за ўсё ў аграрных адносінах, а таксама дасягненне нацыянальнай незалежнасці Венгрыі. Рухаючай сілай рэвалюцыі з’явілася ліберальнае сярэдняе дваранства і гарадская інтэлігенцыя. Падчас рэвалюцыі былі праведзены карэнныя пераўтварэнні сацыяльна-палітычнага ладу Венгрыі, абвешчана незалежнасць ад Габсбургаў і створана дэмакратычная дзяржава. Нягледзячы на значныя поспехі, дасягнутыя рэвалюцыйнай арміяй у вайне за незалежнасць, у 1849 г. рэвалюцыя была задушана дзякуючы дзеянням аўстрыйскай арміі, антывенгерскім паўстанням нацыянальных меншасцей і ўдзелу на просьбу аўстрыйскага двара расійскага экспедыцыйнага корпуса Івана Паскевіча.