Рэйх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэйх (ням.: Reichⓘ [ˈʁaɪç]) — нямецкае слова для абазначэння шэрагу земляў, падпарадкаваных адной уладзе. Беларускім аналагам служыць слова «Дзяржава».
Часам слова «Рэйх» атаясамляюць з імперыяй (напрыклад ад ням.: Heiliges römisches Reich deutscher Nation — Свяшчэнная Рымская Імперыя германскай нацыі). Аднак слову «імперыя» дакладней адпавядае ням.: Kaisertum, Kaiserreich, а Рэйх можа мець і рэспубліканскае кіраванне. Так, афіцыйнай назвай Германіі часоў Веймарскай рэспублікі заставалася назва «Германскі Рэйх» (ням.: Deutsches Reich), узброеныя сілы зваліся «Рэйхсверам», флот — «Рэйхсмарынэ», кіраўнік урада — «Рэйхсканцлерам», а дзяржавы — «Рэйхспрэзідэнтам». Аўстрыя завецца на ням.: Österreich — буквально «Восточный Рейх» (не выпадкова пасля аншлюса гэта імя было заменена на старажытную назву Ostmark — «Усходняя Марка»). Францыя па па-нямецку завецца Frankreich — літаральна «Французскі Рэйх». У кантэксце антычнасці і Бібліі слова Reich часта адпавядае рускаму «царства» (Ойча наш dein Reich — царства Тваё).