Рэйхсляйтар (ням.: Reichsleiter; Імперскі кіраўнік) — вышэйшы партыйны функцыянер, які кіраваў адной з галоўных сфер дзейнасці НСДАП.

Хуткія факты Рэйхсляйтар, Прызначаецца ...
Рэйхсляйтар
Reichsleiter
Thumb
Штандар рэйхсляйтара з 1941 года
Thumb
Штандар рэйхсляйтара да 1941 года
Прызначаецца Адольфам Гітлерам
Тэрмін паўнамоцтваў не абмежаваны
Пасада з’явілася 1933
Пасада скасавана 1945
Закрыць

Як правіла, рэйхсляйтар узначальваў адно з галоўных упраўленняў нацысцкай партыі ў сістэме Імперскага кіраўніцтва НСДАП («Рэйхсляйтунгэ»). Ранг рэйхсляйтара прысвойваўся асабіста Адольфам Гітлерам і не быў непасрэдны ўвязаны з той партыйнай пасадай, якую займаў функцыянер. Гэта быў свайго роду тытул, які пазначаў прыналежнасць яго носьбіта да вышэйшай эліты нацысцкай партыі.

Усяго да краху Германіі ў 1945 годзе ён быў прысвоены 25 партыйным кіраўнікам, у большасці выпадкаў — пасля прыходу нацыстаў да ўлады. Пяцёра з іх падчас вайны былі пазбаўлены гэтага тытула (Бальдур фон Шырах, Рудольф Гес, Вільгельм Грым, Ганс Франк, Рыхард Вальтэр Дарэ); трое загінулі (Эрнст Ром, Адольф Хюнляйн і Віктар Лютцэ).

Літаратура

  • Залесский К. НСДАП. Власть в Третьем рейхе. М.: ООО "Издательство «Яуза», ООО "Издательство «Эксмо», 2005. — С. 458. — 672 с. ISBN 5-699-09780-5.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.