Сапёр
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сапёр (значэнні).
Сапёр (ад фр.: sapeur — весці сапы, падкопвацца) — асоба, якая знаходзіцца на службе ў інжынерных войсках, асноўнай задачай якіх з'яўляецца інжынернае забеспячэнне ваенных дзеянняў абарончага ці наступальнага характару.
Гістарычна задачамі сапёраў з'яўляліся: стварэнне падкопаў пад абарончыя збудаванні ці капанне траншэй для скрытнага набліжэння да пазіцый праціўніка; стварэнне ўласных фартыфікацыйных збудаванняў на лініі фронту; забеспячэнне перапраў праз рэкі, балоты; наладжванне ліній забеспячэння і аднаўленне разбураных аб'ектаў інфраструктуры; абясшкоджванне мін, ракет і снарадаў.
У бытавым ужыванні сапёрам завецца чалавек (не абавязкова ваеннаслужачы), які займаецца абясшкоджваннем мін і снарадаў, якія не разарваліся.