Свабода волі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свабода волі (грэч. τὸ αὐτεξούσιον або τὸ ἐφ᾽ ἡμῖν, лац.: liberum arbitrium) — ад часоў Сакрата і дагэтуль спрэчнае ў філасофіі і багаслоўі пытанне пра тое, ці надзеленыя людзі сапраўдным кантролем над сваімі рашэннямі і ўчынкамі.
Абедзве гэтыя пазіцыі, калі яны сцвярджаюць, што дэтэрмінізм несумяшчальны са свабодай волі, класіфікуюцца як інкампатыбілісцкія. Калі ж роля дэтэрмінізму ў гэтым пытанні адмаўляецца, то такія пазіцыі завуцца кампатыбілісцкімі.
Прынцып свабоды волі мае следствы ў рэлігіі, этыцы і навуцы. Да прыкладу, у рэлігіі свабода волі мае на ўвазе, што жаданні і выбар чалавека могуць суіснаваць з боскім усёведаннем. У этыцы існаванне свабоды волі вызначае, ці могуць людзі несці маральную адказнасць за свае дзеянні. У навуцы вывучэнне свабоды волі можа выявіць спосабы прагназавання чалавечых паводзін.