![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/%25D0%25A1%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25BD%25D0%25BE._%25D0%2593%25D1%2596%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2587%25D0%25BD%25D1%258B%25D1%258F_%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25B1%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%252801%2529.jpg/640px-%25D0%25A1%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25BD%25D0%25BE._%25D0%2593%25D1%2596%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2587%25D0%25BD%25D1%258B%25D1%258F_%25D0%25B7%25D0%25B0%25D0%25B1%25D1%2583%25D0%25B4%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0_%252801%2529.jpg&w=640&q=50)
Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у горадзе Сянно Віцебскай вобласці.
Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
![]() | |
Профіль | Комплексны |
Заснаваны | 1995 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Сянно, Беларусь |
Памеры фонду | 1201 |
Агульная плошча | 320 |
Выставачная плошча | 247 |
Плошча запаснікаў | 10 |
Адрас | 211117, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Сянно, вул. Савецкая, 13 |
Адкрыты | 09:00–18:00, акрамя панядзелка |
senno.museum.by/be |
Рашэнне аб стварэнні Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея было прынята ў жніўні 1995 г. Плошча экспазіцыі 247 м². Пад музей адведзены другі паверх двухпавярховага цаглянага будынка, пабудаванага ў 1913 г. для земскай управы. Пасля рэвалюцыі 1917 г. тут размяшчаліся райвыканкам, гарсавет, бібліятэка, музычная школа, Дом піянераў.
У музеі праводзяцца выставы твораў самадзейных i прафесійных мастакоў, народных умельцаў, дзіцячай творчасці. Маецца каля 2000 экспанатаў асноўнага фонду. Сярод ix творы землякоў: мастака У. К. Гоманава, скульптара 3. І. Азгура. Сабраны дакументы пра паэтаў – землякоў: Тадэвуша Ладу-Заблоцкага, Тамаша Зана, Андрэя Зязюлю, Алеся Жаўрука, Анатоля Вялюгінa. На пастаяннай аснове працуюць малыя экспазіцыі па археалогіі, гісторыі краю, «Мы ідзём дарогамі вайны».