Случ (прыток Гарыні)
рака ва Украіне / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Случ (значэнні).
Случ (укр.: Случ) — рака, правы прыток Гарыні (басейн Прыпяці). Даўжыня 451 км, плошча басейна 13,9 тыс. км².
Хуткія факты Случ, Характарыстыка ...
Случ | |
---|---|
укр.: Случ | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 13 900 км² |
Вадацёк | |
Выток | Хмяльніцкая вобласць |
• Каардынаты | 49°42′14″ пн. ш. 26°19′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Гарынь |
• Каардынаты | 51°38′16″ пн. ш. 26°38′45″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Гарынь → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пачынаецца на Падольскім узвышшы, ніжняе цячэнне на Палескай нізіне. Даліна ў верхнім цячэнні, дзе рака перасякае крышталічныя пароды, пераважна V-падобная, шырынёй 0,2-0,8 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні — карытападобная. Пойма двухбаковая, шырынёй ад 50-100 м да 2,5 км (паблізу вусця), са шматлікімі старыцамі. Рэчышча звілістае. Жыўленне мяшанае з перавагай снегавога.