![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Lagekarte_Smolensker_H%25C3%25B6hen.png/640px-Lagekarte_Smolensker_H%25C3%25B6hen.png&w=640&q=50)
Смаленскае ўзвышша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаленскае ўзвышша — узвышша ў еўрапейскай частцы Расіі. Частка Смаленска-Маскоўскага ўзвышша. Тэрытарыяльна цягнецца ад горада Орша ў Беларусі да Мажайскага раёна Маскоўскай вобласці, у асноўным у Смаленскай вобласці. Найвышэйшы пункт: 314 метраў над узроўнем мора (недалёка ад вёскі Мар’іна Вяземскага раёна Смаленскай вобласці). У заходняй частцы ўзвышша складзена даламітамі і вапнякамі дэвона, на ўсход ад Смаленска — вапнякамі, глінамі, мергелямі карбону. Рэльеф марэнна-эразійны; у паўночна-заходняй частцы буйны ўзгорыста-градавы. На ўзвышшы бяруць пачатак буйныя рэкі: Дзясна, Угра, Масква і інш.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Lagekarte_Smolensker_H%C3%B6hen.png/640px-Lagekarte_Smolensker_H%C3%B6hen.png)