Снукерны сезон 2013/2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Снукерны сезон 2013/2014 уяўляе сабой серыю турніраў па снукеры, якія праходзілі ў часовым прамежку паміж 6 чэрвеня 2013 і 5 мая 2014.
Хуткія факты Працягласць:, Колькасць турніраў: ...
Закрыць
З гэтага сезону кваліфікацыйныя матчы турніраў праводзіліся на розных арэнах з гледачамі на тэрыторыі Вялікабрытаніі, якія замянілі, такім чынам, класічнае месца правядзення ўсіх адборачных матчаў - Акадэмію Сусветнага снукера ў Шэфілдзе. На трох турнірах, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, адкрытым чэмпіянаце Уэльса і фінальным турніры Players Tour Championship, усе матчы праводзіліся на фінальнай арэне.
Агульны прызавы фонд за сезон перавысіў 8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Чэмпіянат свету, Мастэрс, чэмпіянат Вялікабрытаніі і International Championship былі найбуйнейшымі турнірамі сезону па колькасці прызавых грошай.