Спецыяльнае гашэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спецыя́льнае гашэ́нне, скарочана Спе́цгашэ́нне, — паштовае гашэнне, якое спецыяльна арганізуецца ведамствам паштовай сувязі ў гонар выдатнай падзеі ці памятнай даты.
Ажыццяўляецца вырабленым для кожнага выпадку спецыяльным паштовым штэмпелем, часта мастацкім, ці штампам. Арганізуецца на паштамтах ці ў некаторых паштовых аддзяленнях аднаго ці некалькіх гарадоў у строга абмежаваны тэрмін (найчасцей адзін ці некалькі дзён).
Часам да дня спецыяльнага гашэння прымяркоўваецца выпуск у абарачэнне адпаведных камемарацыйных марак ці цэлых серый.