Спутнік-1
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спутнік-1 (бел.: Спадарожнік-1) — штучны спадарожнік Зямлі, першы ў гісторыі чалавецтва. Быў пушчаны 4 кастрычніка 1957 года і захоўваў стабільную арбіту да 4 студзеня 1958 года. Першы ШСЗ стаў таксама першым штучным нябесным целам і першым штучным аб’ектам, які дасягнуў 1-й касмічнай хуткасці.
Хуткія факты Краіна, Спадарожнік ...
Спутнік-1 | |
---|---|
Спутник-1 | |
Краіна | СССР |
Спадарожнік | Зямлі |
Касмічная праграма | Спутнік |
Наступны | Спутнік-2 |
Абарачэнняў | 1440 |
Час запуску | 19:28:34 4 кастрычніка 1957 |
Касмадром | Байканур |
Ракета-носьбіт | Спутнік |
Тэрмін працы | 3 месяцы |
Канец працы | 4 студзеня 1958 |
NSSDC ID | 1957-001B |
Маса | 83,6 кг |
Вялікая паўвось | 6.955,2 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,05201 |
Нахіленне | 65,1° |
Перыяд абарачэння | 96,2 хв |
Апагей | 939 км |
Перыгей | 215 км |
Закрыць
Пуск 1-га ШСЗ азначыў пачатак касмічнай эры, паслужыў штуршком для наспелай тады касмічнай гонкі СССР і ЗША. Абрыс спутніка на доўгі час стаў знакам асваення космасу чалавекам, а слова «спутнік» увайшло без перакладу ў замежныя мовы.