Спіс ключоў Кансі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс ключоў Кансі, таксама радыкалы Кансі (кіт. 康熙部首, піньінь Kāngxī bùshǒu) — сістэма сімвалаў (ключоў) кітайскага пісьма, прынятая ў Японіі, Карэі, Тайвані. Складаецца з 214 знакаў, якія расстаўлены ў парадку павелічэння колькасці рыс паводле слоўніка Цзыхуэй 1615 года. У Кітаі сістэмай карысталіся да рэформы 1949 года. Пасля рэформы быў уведзены спіс з меншай колькасцю рыс (170—180).
Спіс з’яўляецца часткай сістэмы Unicode для CJKV сімвалаў у іх стандартным парадку ў блоку «Kangxi radicals». Такім чынам, спасылка на «радыкал 61» без дадатковых звестак азначае ключ 61, 心 «сэрца»).