Спіс краін паводле ВУП (намінал) на душу насельніцтва
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
ВУП у разліку на душу насельніцтва вызначае ўзровень эканамічнага развіцця. ВУП на душу насельніцтва нельга лічыць дакладнай характарыстыкай, бо немалое значэнне мае галіновая структура вытворчасці, якасць выпусканых тавараў, эфектыўнасць расходу матэрыялаў і энергіі на адзінку прадукцыі. Усе паказчыкі для супастаўнасці выражаюцца ў адзінай валюце — долар ЗША. Пералікі з нацыянальных валют у долары выконваюцца па рыначных абменных курсах.