Спіс манархаў Германіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжэй прадстаўлены спіс манархаў Усходне-Франкскага каралеўства, створанага пасля падзелу Франкскай імперыі ў 843 г., якое пачынаючы з X ст. атрымала неафіцыйную назву каралеўства Германіі, а таксама Свяшчэннай Рымскай імперыі, утворанай у 962 г., ядром якой з'яўлялася Германія. Будучыя імператары пасля свайго абрання (звычайна пры жыцці бацькі) і да прыняцця імперскай кароны ад рымскага папы зваліся каралямі (афіцыйна рымскімі, фактычна — германскімі). Пачынальна з Максіміліяна I, тытул караля Германіі стаў афіцыйна ўжывацца ў імператарскім тытуле. Курсівам вылучаныя тыя з манархаў Германіі, якія хоць і прымалі тытул караля, але фактычна не кіравалі.