Сума
From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́ма (лац.: summa — вынік) — вынік аперацыі складання велічынь (лікаў, функцый, вектараў, матрыц і г. д.). Агульнымі для ўсіх выпадкаў з'яўляюцца ўласцівасці камутатыўнасці, асацыятыўнасці для аперацыі складання, а таксама дыстрыбутыўнасці ў адносінах да множання (калі для разгляданых велічынь множанне вызначана), гэта азначае выкананне суадносін:
- перастаўляльны закон
- а + b = b + a
- спалучальны закон
- а + (b + c) = (а + b) + c
- правы размеркавальны закон
- (а + b)с = ас + bc
- левы размеркавальны закон
- с(а + b) = ca + cb
У тэорыі мностваў сумай (ці аб'яднаннем) мностваў называецца мноства, элементамі якога з'яўляюцца ўсе элементы складнікаў мностваў, узятыя без паўтораў.