Суперкубак Італіі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суперкубак Італіі (італ.: Supercoppa Іtaliana) — штогадовае клубнае змаганне ў італьянскім футболе, у якім спаборнічаюць чэмпіён Серыі A і ўладальнік Кубка Італіі апошняга сезона. Першапачаткова праводзіўся ў жніўні, за тыдзень да пачатку новага футбольнага сезона; аднак з сярэдзіны 2010-х гадоў стаў часам праводзіцца зімой — у снежні, або ў студзені наступнага года.