![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/Flag_of_Andorra.svg/langbe-640px-Flag_of_Andorra.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Андоры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Андоры уяўляе сабой прастакутнае палатно якое складаецца з трох вертыкальных няроўных сіняй, жоўтай і чырвонай палос. У цэнтры сярэдняй жоўтай паласы — герб Андоры. Гэты трыкалор з’яўляецца сцягам Андоры з XIX ст. Сіні і чырвоны — колеры Францыі, а жоўты і чырвоны — Іспаніі: разам яны адлюстроўваюць франка-іспанскае заступніцтва над Андорай. У цэнтры сцяга — шчыт з выявай мітры і кія Урхельскага біскупа і двух быкоў, сімвалізуючых сумеснае кіраванне Францыі і Іспаніі; чырвоныя палосы на жоўтым фоне — колеры Каталоніі. Дэвіз на шчыце: «Адзінства робіць моцным» (лац.: Virtvs Vnita Fortior). Сцяг быў прыняты ў 1866 г.