![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Flag_of_Norway.svg/langbe-640px-Flag_of_Norway.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Нарвегіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
З 1748 года па 1814 год нарвежскія караблі хадзілі пад дацкім сцягам Данеброгам. У 1814 годзе, калі каралём Нарвегіі стаў кароль Швецыі, нарвежцы атрымалі права выкарыстоўваць гэты сцяг, дадаўшы да яго нарвежскага залатога льва, увянчанага каронай і трымаючага сякеру. Але барацьба за свой сцяг працягвалася, і ў 1821 годзе парламент прыняў новае афармленне сцяга: Данеброг з цёмна-сінім крыжам на белай падкладцы. Такое спалучэнне чырвонага, белага і сіняга следуе за французскім трыкалорам гэтак жа, як сцягі ЗША і Вялікабрытаніі, што ў той час лічылася знакам волі. Крыж быў агульным сімвалам сцягоў Даніі і Швецыі.
- Сцягі Нарвегіі ў складзе Шведска-нарвежскай уніі