From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сцяг Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі быў прыняты 1 снежня 1958 г. Яго праект быў распрацаваны Бартэлемі Баганда, выбітным дзеячам руху за незалежнасць ЦАР, які тым не менш лічыў, што «Францыя і Афрыка павінны ісці разам». Таму ён аб'яднаў чырвоны, белы і сіні колеры французскага трыкалора і панафрыканскія колеры: чырвоны, зялёны і жоўты. Чырвоны колер сімвалізуе кроў народа краіны, кроў, якая была праліта ў барацьбе за незалежнасць, і кроў, якую народ пралье ў выпадку неабходнасці краіну абараніць. Сіні колер сімвалізуе неба і свабоду. Белы — мір і годнасць. Зялёны — надзею і веру. Жоўты колер сімвалізуе памяркоўнасць. Залатая пяціканцовая зорка — сімвал незалежнасці і правадыр ў будучы прагрэс.
Судносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 3:5.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.