былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сямё́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сямёнавічы.
Сямёнавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Уздзенскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сямёнавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 559 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 4 лютага 1939 года ў склад Негарэльскага сельсавета Дзяржынскага раёна перададзены 5 населеных пунктаў (пасёлкі Гарадзілава, Загацце, Зуброўшчына, Зубрэвічы і Цагельнае)[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. У 1974 годзе скасаваны пасёлкі Сямёнавічы I і Сямёнавічы II (зліліся з вёскай Сямёнавічы)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уздзенскага (10 населеных пунктаў: аграгарадок Сямёнавічы, вёскі Астравок, Буковічы, Куль, Ластаўшчына, Пад’ельнікі, Падсадскія, пасёлкі Астравок, Буковічы, Первамайск) і Нёманскага (5 населеных пунктаў: вёскі Броды 1, Броды 2, Кухцічы, Ракашычы і пасёлак Здаровец) сельсаветаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1559 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.