![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Seventh_ecumenical_council_%2528Icon%2529.jpg/640px-Seventh_ecumenical_council_%2528Icon%2529.jpg&w=640&q=50)
Другі Нікейскі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другі Нікейскі Сабор (таксама вядомы як Сёмы Сусветны Сабор) быў скліканы ў 787 годзе ў горадзе Нікеі пры імператрыцы Ірыне (удаве імператара Льва Хазара) і складаўся з 367 епіскапаў, якія прадстаўлялі галоўным чынам усходнюю частку царквы, і легатаў Папы Рымскага.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Seventh_ecumenical_council_%28Icon%29.jpg/320px-Seventh_ecumenical_council_%28Icon%29.jpg)
(абраз XVII стагоддзя, Новадзявочы манастыр)
Дата | 787 |
---|---|
Прызнаецца | Каталіцтва, Праваслаўе |
Папярэдні Сабор |
(Каталіцтва) Трэці Канстанцінопальскі сабор (Праваслаўе) Трульскі сабор |
Наступны Сабор | Чацвёрты Канстанцінопальскі сабор |
Скліканы | Канстанцінам VI і Ірынай |
Пад старшынствам | Тарасія і легатаў Адрыяна I |
Колькасць прысутных | 350 |
Абмеркаваныя тэмы | Іканаборства |
Дакументы і заявы | пацверджанне шанавання абразоў |
Храналагічны спіс Сусветных сабораў |
Сабор быў скліканы супраць іканаборства, якое ўзнікла за 60 гадоў да Сабору, пры візантыйскім імператары Льве Ісаўры, які, жадаючы ліквідаваць перашкоды да мірнага суседства з мусульманамі,[1] лічыў неабходным скасаваць шанаванне абразоў. Гэта плынь працягвала існаваць і пры сыне яго Канстанціне Капраніме і ўнуку Льве Хазары.
У Праваслаўнай царкве памяць святых айцоў Сёмага Сусветнага сабору здзяйсняецца ў нядзелю, якая прыпадае на канец 1-й дэкады ці пачатак 2-й дэкады кастрычніка (па юліянскаму календару).