Сілезскія Пясты
польскі княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілезскія Пясты — старэйшая галіна дынастыі Пястаў, заснавальнікам якой быў Уладзіслаў II Выгнаннік, сын Баляслава III князя Польшчы. Паводле завяшчання Баляслава Уладзіслаў у якасці спадчыннага ўладання атрымаў Сілезію і Любушскую зямлю. Уладзіслаў быў выгнаны. Але пад націскам Фрыдрыха Барбаросы ў 1163 годзе Баляслаў Кучаравы перадаў Сілезію сынам Уладзіслава. Першапачаткова яны кіравалі сумесна, але ў 1173 годзе падзялілі Сілезію. Пазней Сілезія была падзелена на мноства ўладанняў, якія належалі розным лініям сілезскіх Пястаў.
Хуткія факты Сілезскія Пясты, Краіна ...
Сілезскія Пясты | |
---|---|
![]() | |
Краіна | Сілезія ў складзе каралеўстваў Польшчы і Багеміі |
Родапачынальны дом | Пясты |
Заснавальнік | Уладзіслаў II Выгнаннік |
Апошні кіраўнік | Георг Вільгельм |
Год заснавання | XII стагоддзе |
Спыненне роду | 1675 |
Малодшыя лініі | |
![]() |
Закрыць
Апошнім прадстаўнікамі роду былі Ежы Вільгельм, князь у Лягніцы, Бжэгу і Волаве (памёр 1675 годзе), а таксама яго сястра Караліна (памерла ў 1707 годзе)