Сіна-тыбецкія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіна-тыбецкія мовы (раней называліся таксама кітайска-тыбецкімі) — буйная моўная сям'я, распаўсюджаная ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі. Аб'ядноўвае каля 300 моў. Агульная колькасць носбітаў гэтых моў складае не менш за 1,2 млрд чалавек, такім чынам, па колькасці носбітаў дадзеная сям'я займае другое месца ў свеце пасля індаеўрапейскай.
Хуткія факты Сіна-тыбецкая, Таксон ...
Сіна-тыбецкая | |
---|---|
Таксон | сям'я |
Статус | агульнапрызнаная |
Арэал |
Паўднёва-Усходняя, Усходняя, Паўднёвая Азія |
Колькасць носьбітаў | 1,2 млрд |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Сіна-каўказская макрасям'я (гіпотэза) | |
Склад | |
кітайскія, тыбета-бірманскія | |
Час падзелу | сяр. 5 тыс. да н.э. |
Працэнт супадзенняў | 18% |
Коды моўнай групы | |
ДАСТ 7.75–97 | сит 601 |
ISO 639-2 | sit |
ISO 639-5 | sit |
Закрыць
Сіна-тыбецкая сям'я падзяляецца на дзве падсям'і - кітайскую (сініцкую), якая складаецца з некалькіх кітайскіх моў (традыцыйна названых дыялектамі), у тым ліку дунганскай мовы і мовы бай, і тыбета-бірманскай (усе астатнія мовы). Колькасць носбітаў кітайскіх моў перавышае 1 млрд чалавек.