![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Podisul_Transilvaniei.jpg/640px-Podisul_Transilvaniei.jpg&w=640&q=50)
Трансільванскае плато
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трансільванскае плато (рум.: Podişul Transilvaniei, венг.: Erdélyi-medence) — буйное міжгорнае плато на тэрыторыі рэспублікі Румынія, мае своеасаблівую геалагічную будову і геаграфічныя характарыстыкі, якія знайшлі адлюстраванне ў гісторыі, культуры і прыродзе гісторыка-культурнай вобласці Трансільванія, ядром якой плато і з'яўляецца. Асноўныя буйныя гарады сучаснага плато — Клуж-Напока, Брашаў, Сібіу, Тыргу-Мурэш. Умерана-кантынентальны клімат. Лета гарачае, сухое. Зіма даволі халодная, марозная (эфект катлавіны). Ландшафт — лясы і стэпы, пашы. Плато засяляюць у асноўным румыны, венгры, таксама цыганы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Podisul_Transilvaniei.jpg/640px-Podisul_Transilvaniei.jpg)