Тызенгаўзы
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тызенгаўзы (па-польску Tyzenhauz) — шляхецкі род у ВКЛ герба «Буйвал». У 1198 браты Этэльбрэхт, фогт Тэўтонскага ордэна, і Дытрых прыбылі з Германіі (Гальштынія) у Інфлянты. У 1269 Іаган Тызенгаўз атрымаў ад полацкай князёўны Сафіі замак Кокенгаўз. Адзін з яго нашчадкаў, Рэйнальд Тызенгаўз, падстолі дэрпцкі, у 1633 перасяліўся ў ВКЛ. 16 красавіка 1667 ён быў прызначаны купішскім старостам.