![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/DunhillEarlyMorningPipeMurrays.jpg/640px-DunhillEarlyMorningPipeMurrays.jpg&w=640&q=50)
Тытунь (сыравіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыту́нь — сельскагаспадарчы прадукт, створаны з дробнапарэзанага лісця раслін роду тытунь (Nicotiana), які ў тым ліку выкарыстоўваецца для вытворчасці тытуневых вырабаў (укр.) (бел..
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/DunhillEarlyMorningPipeMurrays.jpg/640px-DunhillEarlyMorningPipeMurrays.jpg)
У залежнасці ад паходжання вылучаюць тып (сыравіна аднаго або некалькіх сартатыпаў тытуню, мае толькі яму ўласцівыя знешнія прыкметы і курыльныя ўласцівасці), падтып (сыравіна аднаго сартатыпу, але з розных рэгіёнаў) і сорт тытунёвай сыравіны (атрымліваецца з аднаго або некалькіх сартоў тытуню, падабраных па знешніх прыкметах паказчыкаў якасці і іх нормамі, устаноўленымі ў тэхнічнай дакументацыі). Працэс ператварэння сыравіны ў канчатковы прадукт мае разнастайныя механізмы і асаблівасці, аднак у цэлым сыравіна павінна прайсці этапы сушкі, сартавання, ферментацыі і нарэзкі.