Угліцкае вадасховішча
вадасховішча ў Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Угліцкае вадасховішча (руск.: У́гличское водохрани́лище) — вадасховішча руславага тыпу на рацэ Волга, размешчанае ў межах Угліцкага раёна Яраслаўскай вобласці і Кімрскага, Калязінскага і Кашынскага раёнаў Цвярской вобласці. Створана ў 1939 годзе ў сувязі з пабудовай Угліцкай ГЭС ва Углічы. Вадасховішча выкарыстоўваецца для энергетыкі, суднаходства, рыбалоўства, а таксама для водазабеспячэння. На берагах размешчаны раённыя цэнтры Калязін і Кімры, пгт Белы Гарадок і мноства сельскіх населеных пунктаў.
Хуткія факты Угліцкае вадасховішча, Вышыня над узроўнем мора ...
Угліцкае вадасховішча | |
---|---|
Вышыня над узроўнем мора | 113 м |
Даўжыня | 146 км |
Плошча вадазбору | 60 000 км² |
Год напаўнення | 1939 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Угліцкае вадасховішча руславага тыпу, выцягнутае на 146 км, ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку. Вышыня над узроўнем мора — 113 м. Плошча вадазбору — 60 000 км².