![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Russparis.jpg/640px-Russparis.jpg&w=640&q=50)
Узяцце Парыжа (1814)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узяцце Парыжа ў 1814 годзе — завяршальная бітва Напалеонаўскай кампаніі 1814 года, пасля якога імператар Напалеон адрокся ад трона.
Хуткія факты Дата, Месца ...
Узяцце Парыжа (1814) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Шостай кааліцыі | |||
![]() Руская армія ўступае ў Парыж | |||
Дата | 30 сакавіка 1814 | ||
Месца | Парыж, Францыя | ||
Вынік | Капітуляцыя Парыжа | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Закрыць
30 сакавіка (18 сакавіка па ст. стылю) 1814 года саюзныя арміі фельдмаршалаў Блюхера і Шварцэнберга (галоўным чынам рускія карпусы) атакавалі і пасля бязлітасных баёў захапілі подступы да Парыжа. Сталіца Францыі капітулявала на наступны дзень, раней чым Напалеон паспеў перакінуць войскі для яе выратавання. Бітва за Парыж стала ў кампаніі 1814 года адной з самых кровапралітных для саюзнікаў, якія страцілі за адзін дзень баёў больш за 8 тысяч салдатаў (з іх больш за 6 тыс. рускіх), але ў выніку скончыла эпоху Напалеонаўскіх войнаў.