Уніяцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уніяцтва, або вуніяцтва (ад лац.: unio — саюз, аб’яднанне) — хрысціянская плынь, заснаваная на царкоўнай уніі розных хрысціянскіх цэркваў з рымска-каталіцкай на ўмовах прызнання першымі вяршэнства Папы Рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцый рэлігійнага культу і выкарыстання традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэнні.