ФК Валенсія
іспанскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вале́нсія» (ісп.: Valencia) — іспанскі футбольны клуб, які выступае ў Ла Лізе. Заснаваны ў 1919 годзе, базуецца ў аднайменным горадзе Валенсія. У цяперашні час хатняй арэнай з’яўляецца стадыён «Месталья», што быў пабудаваны ў 1923 годзе і ўмяшчае 55 000 гледачоў, але каманда плануе годзе перабрацца на новы стадыён на паўночна-заходзе горада «Новая Месталья» (кат. Nou Mestalla). Валенсія шэсць разоў станавілася чэмпіёнам краіны, а апошнім разам гэта адбылося ў 2004 годзе. У гістарычнай класіфікацыі Ла Лігі клуб займае трэцяе месца, адразу пасля «Рэала» (Мадрыд) і «Барселоны».
Валенсія | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Valencia Club de Fútbol | |||
Заснаваны | 18 сакавіка 1919 | |||
Горад | Валенсія, Іспанія | |||
Стадыён |
Месталья Умяшчальнасць: 49 500 |
|||
Уладальнік | Пітэр Лім[d] | |||
Прэзідэнт | Лайхун Чан[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 16 месца | |||
Сайт | valenciacf.com (ісп.) (англ.) (катал.) | |||
|
На пачатак сезона 2006/07 «Валенсія» ў спісе самых заможных клубаў свету займала 17-ы радок. У рэйтынгу найлепшых еўрапейскіх клубаў «Валенсія» рэгулярна знаходзіцца ў першай дзясятцы. З 2002 па 2008 гады клуб з’яўляўся членам арганізацыі еўрапейскіх футбольных клубаў G-14.