ФК Кальяры
італьянскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Калья́ры» (італ.: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Кальяры, з вострава Сардзінія. Заснаваны ў 1920 годзе. Чэмпіён Італіі (1970). Клуб быў утвораны ў 1920 годзе і ў цяперашні час гуляе ў італьянскай Серыі A, правёўшы большую частку апошніх гадоў у асноўным у розыгрышах Серыі А і Серыі B.
Хуткія факты Кальяры, Поўная назва ...
Кальяры | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Cagliari Calcio SpA | |||
Заснаваны | 20 жніўня 1920 | |||
Горад | Кальяры, Італія | |||
Стадыён |
Сардэнья Арэна Умяшчальнасць: 16 233 |
|||
Уладальнік | Fluorsid Group[d] | |||
Прэзідэнт | Тамаза Джуліні[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | ▲ 5 месца ў Серыі B, перамога ў плэй-оф | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Закрыць
Клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сезоне 1969/70, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клуба і нацыянальнай зборнай усіх часоў Луіджы Рыва. Колерамі каманды з’яўляюцца сіні і чырвоны. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца «Сардэнья Арэна».